Нападаючы “Шахцёра”: Заўзятары БАТЭ крычалі ў мой бок расісцкія абразы
Аўтар 5 галоў, Луіс Адрыяна пракаментаваў паводзіны беларускіх фанатаў, з-за якіх на некалькі хвілін спыняўся матч.
“Гэта былі непрыгожыя выкрыкі, расісцкія ў мой адрас. Заўзятары павялі сябе недапушчальна, таму я засмучаны і абураны. Гэта іх не ўпрыгожвае”, — прыводзіць словы нападаючы данецкага “Шахцёра” бразільца Луіса Адрыяна афіцыйны сайт украінскай каманды.
Адзначым, на 85 хвіліне трэцяга матча групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ-“Шахцёр” (0:7) суддзя спыніў гульню на 3 хвіліны з-за расісцкіх выкрыкаў з боку беларускіх фанатаў у адрас бразільскіх легіянераў. Пасля таго, як заўзятары суцішыліся, сустрэча працягнулася.