Напярэдадні фінала "Ралан Гарос" Азаранка з'явілася ў бікіні (фота)

Вядомыя тэнісісткі Вікторыя Азаранка (Беларусь), Ганна Чакветадзэ (Расія), Дамініка Цыбулкова (Славакія) і Алена Бандарэнка (Украіна) паўдзельнічалі ў фотасесіі ў бікіні для французскага часопіса FHM. "Я сябе адчувала няўтульна. Я была не гульцом, а манекенам", — цытуе словы 19-гадовай беларускай спартсменкі сайт kp.by.

Нагадаем, сёння Вікторыя Азаранка разам з расіянкай Аленай Весніной згуляе ў фінальным матчы парнага разраду "Ралан Гарос". Іх саперніцамі будуць леташнія пераможцы турніра Анабель Медзіна-Гарыгес і Вірхінія Руана-Паскуаль з Іспаніі. Гульня пачнецца каля 16 гадзінаў.



Фота — shareapic.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі