NASA сёння будзе весці анлайн-трансляцыю поўнага месяцовага зацьмення

Чакаецца, што сваёй паўнаты зацьменне дасягне прыкладна праз 2,5 гадзіны. Уласнымі вачыма прыродную з'яву змогуць назіраць жыхары заходняй часткі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі і шэрагу раёнаў на ўсходзе Азіі, інфармуе РІА "Новости". Жыхарам Беларусі застаецца толькі глядзець трансляцыю на сайце NASA.

Пры поўным зацьменні Месяц набывае чырвоны колер, паколькі яго дасягаюць тыя сонечныя прамяні, якія праходзяць па датычнай да паверхні Зямлі і рассейваюцца ў яе атмасферы. Адсюль і гаворка пра "крывавы Месяц".

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі