NASA збіраецца злавіць астэроід і "прыпаркаваць" яго каля Месяца

Найбольш верагодным кандыдатам з'яўляецца невялікі астэроід пад назвай 2011 MD. Тры гады таму ён пралятаў міма Зямлі на адлегласці 12,2 тысяч кіламетраў.



ВВС інфармуе, што NASA плануе спыніць астэроід пры дапамозе гіганцкага грузазахопу або злавіць яго ў вялізны надзіманы мех. У агенцтве таксама разглядаюць іншы варыянт: адправіць карабель на больш буйны астэроід, аддзяліць ад яго кавалак памерам не больш за дзевяць метраў у даўжыню і транспартаваць да Месяца толькі яго. Пасля гэтага на астэроід адправяць астранаўтаў.



NASA абярэ адзін з гэтых двух варыянтаў да канца года, паведаміла дырэктар праграмы па высадцы на астэроід Мішэль Гейц.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі