Насця Рыбка ўсё яшчэ закаханая ў Дзерыпаску, а з Алексам яны проста сябры

Насця Рыбка ўсё яшчэ закаханая ў Дзерыпаску, а з Алексам яны проста сябры

Анастасія Вашукевіч (вядомая як Насця Рыбка) распавяла ў інтэрв’ю ВВС пра свае пачуцці да расійскага прадпрымальніка Алега Дзерыпаскі. Па словах дзяўчыны, яна ўсё яшчэ закаханая ў алігарха і мяркуе, што гэтыя пачуцці былі ўзаемнымі. Акрамя таго, Вашукевіч не атрымоўвала фінансавага ўзнагароджання за праведзены з ім час на яхце ў Нарвегіі і не запісвала тое, што адбывалася там, на дыктафон.

Агулам Насця Рыбка налічыла ў сваім жыцці траіх чалавек, у якіх была закаханая. Сярод іх — Алекс (Аляксандр Кірылаў), разам з якім яна трапіла ў тайскую турму. Але цяпер яны з Алексам сябры, а не палюбоўнікі, кажа дзяўчына.

Насця Рыбка вядомая грамадскасці як паляўніца на мільярдэраў. У медыйную прастору яна трапіла пасля расследавання Аляксея Навальнага аб яе адпачынку на яхце мільярдэра Алега Дэрыпаскі ў кампаніі кіраўніка апарата расійскага ўрада Сяргея Прыходзькі.

25 лютага мінулага года Рыбку, Алекса Леслі і яшчэ некалькіх чалавек затрымалі падчас сэкс-трэнінгу Тайландзе. Спачатку іх абвінавацілі ў незаконнай працы, а потым — у арганізацыі паслугаў сэксуальнага характару, змове і арганізацыі злачыннай супольнасці. У тайскай турме яны правялі 11 месяцаў, пасля чаго іх дэпартавалі ў Расію.

У Маскве адразу з самалёта Насцю Рыбку і яе сяброў затрымала расійская паліцыя па падазрэнні ва ўцягванні ў заняткі прастытуцыяй. 22 студзеня яна была вызваленая з СІЗА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі