"Наша Ніва": Мікалай Лукашэнка падаў дакументы ў БДУ

"Наша Ніва": Мікалай Лукашэнка падаў дакументы ў БДУ

Падчас уступнай кампаніі Мікалай Лукашэнка падаў дакументы ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, піша "Наша Ніва". Імаверна, на спецыяльнасць "Біятэхналогіі" на біялагічным факультэце.

Раней выказвалася меркаванне, што малодшы сын Лукашэнкі можа падаць дакументы ў медуніверсітэт.

Пад новую спецыяльнасць на біяфаку сабралі вузкі калектыў алімпіяднікаў. 

Кіруе біялагічным факультэтам БДУ прафесар Вадзім Дзямідчык. Ён быў старшым навуковым супрацоўнікам у Кембрыджы, а таксама шмат год кіраваў лабараторыяй ва ўніверсітэце Эсэкса, які ўваходзіць у топ-10 брытанскіх ВНУ. 

Пасля 10 гадоў працы ў Брытаніі Дзямідчык вярнуўся ў Беларусь. У палітыцы ён выказвае вернасць Лукашэнку, а яго навуковая біяграфія выклікае павагу ў калег. 

Дзе Мікалай Лукашэнка здаваў цэнтралізаванае тэставанне і ці здаваў яго ўвогуле, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі