Нашы дзеянні будуць магутнымі, рыхтуем хлопцаў — Зяленскі
"Гвардыя наступу" праходзіць падрыхтоўку / t.me/gvardiyanastup/
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў чарговым відэазвароце верагодна анансаваў доўгачаканы контрнаступ. "І нашы дзеянні будуць магутнымі, — кажа ён. — Рыхтуем хлопцаў. І вельмі чакаем пастаўкі зброі, абяцанай партнёрамі. І па максімуме — набліжаем перамогу. Па максімуме — дух адзінства. Па максімуме — эфектыўнасць. Падрыхтоўка — таксама па максімуме".
Мяркуецца, што ўкраінскія войскі могуць пайсці ў контрнаступ супраць расіян у красавіку-траўні. Аднак пачатак контрнаступу можа быць адкладзены і на лета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.