Наскевіч: Па "справе БЕЛТА" суровых мер не будзе

Наскевіч: Па "справе БЕЛТА" суровых мер не будзе

Па "справе БЕЛТА" суровых мер не будзе. Старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч у праекце "Размова ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў, што гэтае злачынства не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі. Расследаванне не зацягнецца, паабяцаў ён. Затрымка толькі з аглядам забранай у фігурантаў справы тэхнікі.

Наскевіч назваў справу аб несанкцыянаваным доступе да інфармацыі БЕЛТА "банальнай" і "простай", яе расследаванне не ўяўляе складанасці. І пры гэтым яна "на пустым месцы набыла грамадскі рэзананс". Старшыня СК перакананы, што фігуранты справы разумелі, што робяць. Адныя з іх адносіліся абыякава, іншыя "свядома сталі на гэты шлях".

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу пра незаконны доступ да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА. 7 жніўня адбыліся ператрусы ў офісах БелаПАН, Tut.by. Былі затрыманыя восем чалавек: Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік, Ганна Ермачонак, Таццяна Каравянкова, Паўлюк Быкоўскі, Аляксей Жукаў, Ірына Леўшына. Усіх іх пасля вызвалілі. Праз нейкі час стала вядома, што па справе ў якасці падазраванага праходзіць і рэдактар Tut.by Дзмітрый Бобрык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі