Наступствы аварыі ў Лоеве ліквідоўвалі два дні (фота)
У пятніцу каля 19-й гадзіны ў раённым цэнтры адбыўся прарыў каналізацыйнага жалезабетоннага калектара цэнтральнай каналізацыі.
У выніку без халоднай і гарачай вады засталіся больш за 40 шматкватэрных дамоў і амаль 3 тысячы прыватных, у якіх жывуць каля 7 тысяч чалавек. На ліквідацыі наступстваў прарыву працавалі амаль 20 чалавек і каля дзясятка адзінак тэхнікі. На месцы аварыі выкапалі катлаван і адкачалі ваду. Ужо праз гадзіну была адноўленая падача ў кватэры і дамы халоднай вады.
Рамонтныя работы аднавіліся 8 чэрвеня, калі з Рэчыцы прывезлі неабходныя матэрыялы. Калектар адрамантавалі і запусцілі толькі вечарам у нядзелю, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота — mchs.gov.by