Навукоўцы: Скарпіён не можа выжыць у беларускіх умовах

Навукоўцы: Скарпіён не можа выжыць у беларускіх умовах

Скарпіён мог трапіць у баранавіцкую краму і пакусаць пакупніка толькі падчас прамых паставак бананаў у Беларусь. Выжыць ва ўмовах, калі бананы даспяваюць на складах, ён не мог. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказаў загадчык лабараторыі наземных беспазваночных жывёл НПЦ "НАН Беларусі па біярэсурсах" Алег Прышчэпчык.

Алег Прышчэпчык: “Прамыя пастаўкі бываюць у летні час, там могуць быць і саранча і павукі. Але ў нас не прамыя пастаўкі, а пастаўкі праз склады. А там ён не мог выжыць цягам шматлікіх месяцаў без кіслароду”.

Беларускі клімат для скарпіёнаў занадта агрэсіўны, і выжыць тут яны не могуць, дадае навукоўца. Па яго словах, у Беларусі знаходзілі нават хамелеона, але ён жыў у кагосьці дома і проста збег.

Нагадаем, 30 лістапада стала вядома, што ў баранавіцкай краме пакупніка пакусаў скарпіён. Мужчыну даставілі ў лякарню, але пасля адпусцілі. Пазней стала вядома, што вылавіць скарпіёна змагла жонка пацярпелага. Гэты выпадак Еўрарадыё пацвердзіў начальнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі Сяргей Мікалаеў. Дзе цяпер знаходзіцца скарпіён, невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі