Навукоўцы: Удар астэроіда-забойцы бліжэй, чым меркавалі раней (відэа)
Пра гэта заявілі астраномы з арганізацыі "B612 Foundation", якая праводзіла спецыяльнае даследаванне.
Высветлілася, што сутыкненне з нашай планетай астэроіда з магутнасцю атамнай бомбы больш верагоднае ў 3-10 разоў, чым лічылася дагэтуль.
Навукоўцы даследавалі новыя дадзеныя пра сутыкненні з Зямлёй 26 астэроідаў за апошнія 13 гадоў. Толькі "сляпая ўдача" прадухіляе катастрофу, сказаў у інтэрв'ю выданню Time астраном Эдвард Лу.