Названы склад зборнай Беларусі па біятлоне на першы этап Кубка свету

Названы склад зборнай Беларусі па біятлоне на першы этап Кубка свету

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне назваў склад каманды на першы этап Кубка свету. Ён стартуе 28 лістапада ў фінскім Канціялахці. Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі біялона, у мужчын выступяць Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Елетнаў, Максім Верабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, у жанчын —  Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны. Зборная паляцела ў Фінляндыю ў панядзелак.

28 лістапада пройдуць індывідуальныя гонкі ў мужчын (13:00) і жанчын (16:20). На 29-е запланаваны спрынт у мужчын (12:30) і жанчын (15:40).

Названы склад зборнай Беларусі па біятлоне на першы этап Кубка свету
vk.com/belarusbiathlon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі