"Не даруем!": надпіс на ўваходзе ў новы асабняк Дзмітрыя Баскава

Дом Баскава з надпісам "Не даруем"/ ТГ-канал Антона Матолькі
Дом Баскава з надпісам "Не даруем"/ ТГ-канал Антона Матолькі

Невядомыя напісалі на ўваходзе ў новы дом кіраўніка федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава "Не даруем!"

Чалавек, падобны на Баскава, быў заўважаны на "Плошчы Перамен" увечары 11-га лістапада — калі невядомыя збілі і скралі жыхара плошчы Рамана Бандарэнку. На наступны дзень Раман памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. А яшчэ праз пару дзён у сеціва была злітая размова двух мужчын, голас аднаго з іх быз таксама вельмі падобны да голаса кіраўніка федэрацыі хакея — мужчыны гаварылі пра тое, што не забівалі Рамана, а акуратна занеслі ў бус і аддалі АМАПаўцам. Справа па факце забойства Бандарэнкі дагэтуль не заведзена.

Па звестках ТГ-канала Антона Матолькі, шыкоўны асабняк у ангелійскім стылі ў раёне Мінскага мора сям'я Баскава набыла напрыканцы верасня. Яго плошча займае 500 метраў, а першапачатковая цана на яго была 1,25 мільёна долараў.

Цяпер Дзмітрыю давядзецца клікаць на дапамогу работнікаў ЖКГ, якія пад строгім кантролем "неабыякавых грамадзян" замажуць крыклівы надпіс. Яны ўжо маюць досвед!

 

"Не простим": надпись на входе в новый особняк Дмитрия Баскова
Дом Баскава з надпісам «Не даруем" / ТГ-канал Антона Матолькі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі