Не прыбірайце далёка купальнікі: якое будзе надвор'е ў другой палове тыдня

Як правільна прабавіць гэтыя дні / pixabay

Як правільна прабавіць гэтыя дні / pixabay

Не хавайце далёка свой крэм ад сонца. Слупок тэрмометра пакуль яшчэ не плануе апускацца ніжэй за 27-30 градусаў.

У чацвер днём, 17 жніўня, дзе-нідзе па Беларусі могуць прайсці кароткія дажджы і нават прагрымець навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +16..+22°С, а месцамі ўначы слупкі тэрмометраў апусцяцца да +13..+ 15°С. Максімальная тэмпература днём +28..+34°С.

У пятніцу і суботу на надвор'е будзе ўплываць цёплая паветраная маса трапічнага паходжання.

У пятніцу, 18 жніўня, месцамі па краіне пройдуць кароткія дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14..+21 °С, максімальная днём +27..+33°С.

Дажджы і навальніцы магчымыя і ў суботу, 19 жніўня. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14..+21°С. Днём на поўначы паветра прагрэецца да +25°С, а на поўдні Беларусі будзе да + 33°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі