Не забудзьцеся на SPF і парасон: якім будзе надвор'е напачатку тыдня
Будзе і спёка, і дождж / pixabay
Тыдзень ва ўсходніх раёнах Беларусі пачнецца навальніцамі. Але тэмпературы будуць па-сапраўднаму летнімі, абяцаюць сіноптыкі Гідраметцэнтра.
У панядзелак, 10 ліпеня, надвор'е будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, што рухаецца на Беларусь з еўрапейскай тэрыторыі Расіі. Будзе хмарна, а месцамі пройдуць дажджы. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, а ўдзень імпэтны.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8..+14°С, максімальная ўдзень +18..+25°С, па паўднёвым захадзе да +27°С.
У аўторак, 11 ліпеня, будзе суха, ападкі могуць прайсці толькі па паўднёвым усходзе. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+13°С, максімальная ўдзень +19..+26°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.