Небяспечных прадметаў у ГЦ Dana mall не знайшлі
У гандлёвым цэнтры Dana mall у Мінску небяспечных прадметаў не выявілі, паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-служба МУС.
"Падчас праверкі часова эвакуяваліся наведвальнікі і персанал. Гандлёвы аб'ект аднавіў працу ў штатным рэжыме", — гаворыцца ў паведамленні.
Як распавядала Еўрарадыё, зранку 24 сакавіка на электронную пошту прыйшло паведамленне, што гандлёвы цэнтр Dana mall замініраваны. Пасля гэтага пачалася эвакуацыя людзей з комплексу.
На мінулым тыдні такія ж паведамленні пра мініраванне паступалі пра гандлёвыя цэнтры "Замак", "Галілеа" і "Дайманд Сіці" ў Мінску і Мінскім раёне. Усе яны выявіліся фальшывымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.