Недзяржаўная газета “Товарищ” зноў вяртаецца да чытачоў

Левая грамадска-палітычная газета “Товарищ”, заснавальнікам якой з’яўляецца Партыя камуністаў Беларуская, зноў вяртаецца да чытачоў. Чарговы нумар выйдзе 10 чэрвеня.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны рэдактар выдання Сяргей Вазняк:

“На некаторы час ёсць у нас магчымасць выходзіць. Ужо ў панядзелак мы будзем вярстацца. Нумар будзе прысвечаны з’езду ПКБ”.


Нагадаем, з-за недахопу грошай з пачатку 2009 года газета амаль не выходзіла. Яе апошні нумар выйшаў напярэдадні 23-й гадавіны чарнобыльскай аварыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі