Немцы прадавалі ва Ўсходнюю Еўропу аўтамабілі, прызначаныя для ўтылізацыі

Нямецкія прадпрыемствы, якія займаліся ўтылізацыяй старых аўтамабіляў за кошт дзяржавы, былі абвінавачаныя ў махлярстве, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на часопіс Spiegel.
Машыны, прызначаныя для знішчэння, прадаваліся цалкам або па запчастках у краіны Ўсходняй Еўропы і Афрыкі.

Утылізацыя аўтамабіляў за дзяржаўны кошт праводзіцца ў Нямеччыне з лютага — кожнаму немцу, які пазбаўляецца ад аўтамабіля старэйшага за 9 гадоў і набывае новую, больш экалагічную машыну, урад выплачвае ўзнагароду памерам 2500 еўра.

Праграмай скарысталіся каля 500 тысяч чалавек. І, як адзначае Spiegel, да 10 адсоткаў прызначаных для ўтылізацыі машын цалкам або па запчастках перапраўляліся за мяжу.

Германскія эксперты адзначаюць, што з юрыдычнага пункту гледжання ўлады бездапаможныя — адказнасць за такія парушэнні законам не прадугледжаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі