Немцы стварылі трохствольны кулямёт з электраматорам (фота, відэа)
Пра гэта на выставе ў Цюрыху аб'явіла адна з нямецкіх кампаній.
Як паведамляе сайт delfi.lv, у 7,62-міліметровым кулямёце RMG агонь вядзецца з аднаго ствала, але калі ён награецца, аўтаматычна яго змяняе наступны пры дапамозе электраматора. За гэтым сочыць спецыяльны датчык.
З трохствольнага кулямёта можна зрабіць каля 800 стрэлаў за хвіліну.