Нікас Сафронаў прывёз у Беларусь партрэт Аляксандра Лукашэнкі
Выстава расійскага мастака пройдзе ў Брэсце з 4 чэрвеня па 14 ліпеня ў Мастацкім музеі Брэсцкай крэпасці.
Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 3 ліпеня. На яго чакаецца прыезд самога мастака, а таксама расійскага амбасадара ды іншых VIP-персон. Уваход на адкрыццё будзе адбывацца строга па запрашэннях.
На выставе будуць прадстаўленыя 73 працы. Як піша "Брестский курьер", сярод іх прадстаўлены і партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, на выставе кожны ахвочы зможа замовіць мастаку свой партрэт. Калі, вядома, у яго ў кішэні апынуцца "лішнімі" прынамсі 10 тысяч долараў.
Прагляд твораў расійскага мастака абыйдзецца брэстаўчанам нятанна: уваходны квіток для дарослых каштуе 70 тысяч рублёў, для дзяцей — 40 тысяч.
Фота — nikas-s.ru