Новыя фірмы не будуць турбаваць праверкамі 2 гады

У Беларусі ўведзены адзіны парадак ажыццяўлення кантрольнай і нагляднай дзейнасці на аснове прынцыпова новых падыходаў. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік краіны. Як паведамляе БЕЛТА, упершыню вызначаны закрыты пералік усіх кантрольных і наглядных органаў, а таксама сфераў іх кантролю. Органы, не ўключаныя ў пералік, праводзіць праверкі суб'ектаў гаспадарання не мае права.

Уведзеная забарона на правядзенне праверак ізноў зарэгістраваных суб'ектаў гаспадарання на працягу двух гадоў з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі (двухгадовы мараторый).

Суб'екты гаспадарання, аднесеныя да высокай групы рызыкі, будуць правярацца не часцей за адзін раз на год, да сярэдняй — не часцей за адзін раз на 3 гады, да нізкай — не часцей за адзін раз на 5 гадоў.

Уводзіцца таксама шэраг іншых нормаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі