Новыя правілы на Experty.by: экспертаў больш, рэцэнзій менш

“Мы прыйшлі да таго, што за 5 гадоў існавання праекта з’явілася новае пакаленне гуртоў і музыкаў, — каментуе Еўрарадыё кіраўнік праекта Зміцер Безкаравайны. — І таму мусіць з’явіцца і неяк агучыць свае думкі наконт беларускай музыкі і новае пакаленне крытыкаў. Мы шукалі маладых і таленавітых, і, як нам здаецца, знайшлі”.



Да каманды з чатырох асноўных экспертаў партала (Зміцер Безкаравайны, Зміцер Падбярэзскі, Алег Клімаў, Сяргей Будкін) дадаліся Аляксандр Чарнуха (рэдактар сайта Ultra-Music) і стваральнік музычнага блога Broken CD Ягор Цывілька.


У складзе пазаштатных экспертаў у новым сезоне таксама таксама адбыліся змены. Каманда партала развіталася з Віталём Драздовым, які ўжо 5 гадоў жыве ва Украіне. На думку Змітра Безкаравайнага, цяпер ён, хутчэй, можа прадстаўляць Украіну у журы замежных экспертаў:



“Журы пазаштатных экспертаў аб’ядноўвае тых, хто асвятляе беларускую музыку ў беларускіх медыя. Зразумела, што кожнае меркаванне ў пэўнай ступені суб’ектыўнае, нават калі і прафесійнае. Але мы імкнемся адлюстроўваць не проста нейкую колькасць прыватных меркаванняў, а адзначаць пункт гледжання ўсіх людзей, якія актыўна займаюцца прасоўваннем беларускай музыкі ў беларускай медыйнай прасторы”.

Сярод новых “пазаштатных” экспертаў партала — журналіст Еўрарадыё Ілля Маліноўскі! Разам з ім да каманды Experty.by далучыліся аўтар і вядучы праграмы "Відзьма-нявідзьма" Сяргей Філімонаў ды вядучы радыё “Сталіца” Ягор Квартальны.


З новага музычнага сезона Experty.by пачынаюць і новую сістэму падліку сярэдняга бала па кожным з альбомаў ды абмяжоўваюць колькасць рэлізаў на агляд: рэцэнзіі будуць напісаныя толькі на тыя альбомы, якія пры апытанні штатных экспертаў атрымалі не меньш за 6 балаў. Выключэнне будзе зробленае для рэлізаў вядомых выканаўцаў, альбомы якіх будуць рэцэнзавацца незалежна ад адзнакі. Больш падрабязна пазнаёміцца з навінамі партала можна тут. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі