Нямецкі бард аддасць прысуджаную яму прэмію Марыі Калеснікавай
Нямецкі бард Вольф Бірман аддасць прысуджаную яму прэмію імя Авідзія Марыі Калеснікавай. Ён назваў беларускую палітзняволеную "іконай грамадзянскага і мірнага супраціву", паведамляе dw.com.
Бірману 84 гады. Ён — былы дысідэнт у ГДР.
Каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020-га Калеснікава 6 верасня 2021-га была асуджаная ў Беларусі на 11 гадоў пазбаўлення волі.
Вольф Бірман атрымае прэмію ў пачатку кастрычніка ў Франкфурце-на-Майне і паспрабуе як найхутчэй яе перадаць Калеснікавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.