Нямецкія кампаніі ўдзельнічаюць у аднаўленні захопленага Марыупаля — СМІ

Мяшкі з цэментам Knauf ў Санкт-Пецярбургу

Мяшкі з цэментам Knauf ў Санкт-Пецярбургу / ТАСС

Як мінімум дзве кампаніі з ФРГ — Knauf і WKB Systems — пастаўляюць будматэрыялы ў акупаваны Расіяй Марыупаль, высветлілі нямецкія журналісты. Вытрымкі з расследавання канала ARD публікуе Deutsche Welle. Марыупаль, нагадаем, быў разбураны і захоплены расійскімі войскамі.

Журналісты адзначаюць, што пры пошуку доказаў яны абапіраліся на дадзеныя сайтаў будаўнічых прадпрыемстваў, дзелавую дакументацыю, фота - і відэаматэрыялы. Такім чынам яны высветлілі, што на многіх будоўлях у Марыўпалі выкарыстоўваецца цэмент кампаніі Knauf. Па дадзеных ARD, Knauf да гэтага часу мае ў Расіі 4000 супрацоўнікаў і робіць мільярдныя абароты на расійскім рынку. Пры гэтым на запыт рэдакцыі ў кампаніі заявілі, што асуджаюць агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны і выконваюць усе санкцыі ЕС. Там таксама адзначылі, што прадукцыя Knauf, якая выпускаецца ў Расіі, прызначаная "выключна для расійскага рынку". Але на вялікі пералік пытанне, якое ARD адрасавала кампаніі, адказы журналісты так і не атрымалі.

Кіраўнік камітэта бундэстага па замежных справах Радэрых Кізеветэр асудзіў удзел нямецкіх кампаній у будаўнічых работах у захопленым горадзе. Ён падкрэсліў, што такое супрацоўніцтва парушае міжнароднае права. "У выпадку з Knauf гэта вельмі відавочна, паколькі яны сапраўды цэментуюць расійскую ўладу ў акупаваных рэгіёнах, у тым ліку ў Марыупалі", — адзначыў Кізеветэр.

Журналісты таксама выявілі на фота з будоўляў Марыупаля бетонныя блокі кампаніі WKB Systems. Яна размешчана ў рэгіёне Мюнстэрланд у Паўночнай Рэйне-Вестфаліі. Акрамя таго, гэтая фірма абсталёўвае заводы па вытворчасці бетонных блокаў. Асноўным акцыянерам кампаніі з'яўляецца расійскі прадпрымальнік Віктар Бударын. Ён не знаходзіцца пад санкцыямі ЕС. На пытанні журналістаў у кампаніі WKB Systems не адказалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі