Нявестка Лукашэнкі атрымала ад яго спецпрэмію як "паэтка-песенніца"
Ганна Сялук
Нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна Сяргееўна Лукашэнка (псеўданім — Ганна Сялук, яна жонка Дзмітрыя Лукашэнкі) атрымала ад яго спецпрэмію як "паэтка-песенніца". Яна трапіла ў склад групы "дзеячоў культуры і мастацтва". Сялук адзначана "за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю сацыяльна значных культурных ініцыятыў".
Нявестка Лукашэнкі — аўтарка песень "Бульба-дэнс" і "Ах, Александр", гімна Генпракуратуры "Захавальнікі права", а таксама песні да "Дня народнага адзінства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.