Па справе аб двайным забойстве ў Асіповічах затрымалі двух чалавек

Па справе аб двайным забойстве ў Асіповічах затрымалі двух чалавек

Па факце двайнога забойства ў Асіповічах распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Забойства двух асобаў", інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Загінулыя — 49-гадовы гаспадар дома і яго 26-гадовы пляменнік. Іх целы з агнястрэльнымі раненнямі знайшлі раніцай 13 ліпеня ў прыватным доме. Прызначаны экспертызы, праводзіцца расследаванне.

Пазней стала вядома пра затрыманне двух чалавек, якіх падазраюць у здзяйсненні двайнога забойства. Гэта мясцовыя жыхары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі