Па панядзелках да 3 чэрвеня: тэлеканал НВО пачаў паказ міні-серыяла “Чарнобыль”

Па панядзелках да 3 чэрвеня: тэлеканал НВО пачаў паказ міні-серыяла “Чарнобыль”

6 траўня тэлеканал НВО выпусціў першую серыю міні-серыяла “Чарнобыль”. Стужка складаецца з пяці серый і распавядае пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС. ВВС піша, што фільм не тое, што прымушае гледача думаць, кіно пазбаўляе яго сну.

У першай серыі падзеі разварочваюцца праз два гады пасля аварыі ў маленькай кватэры фізіка Валерыя Лягасава, ролю якога выконвае акцёр Джарэд Харыс. Лягасаў у 1986-м годзе ўзначаліў камісію па расследванні няшчаснага выпадка на ЧАЭС, цяпер ён сядзіць дома на кухні перад касетным магнітафонам і праслухоўвае свае запісы з падрабязнай інфармацыяй пра аварыю. Насупраць дома стаіць аўтамабіль, з якога за вокнамі Лягасава назіраюць супрацоўнікі КДБ. Далей, папярэджвае рэдактар аддзела культруы ВВС Уіл Гомперц, будзе горш.

“Крэйг Мазін напісаў вельмі дакладны і напружаны сцэнар, але справа не ў гэтым. Ён пераносіць вас туды, цягне ў самае пекла, нічога і нікога не шкадуе. Не забаўляе і не здзіўляе. Ён хоча, каб вы адчулі гэтую гісторыю знутры, каб вы задумаліся. Іронія ў тым, што, калі б на падтрыманне і мадэрнізацыю Чарнобыльскай АЭС патрацілі столькі ж часу, высілкаў і грошай, колькі на гэтую стужку, трагедыі можна было пазбегнуць”, — рэзюмуе Гомперц.

Па панядзелках да 3 чэрвеня: тэлеканал НВО пачаў паказ міні-серыяла “Чарнобыль”
Валерый Лягасаў (Джарэд Харыс) узначальваў камісію, якая раследвала прычыны аварыі на ЧАЭС / кадр з фільма / SKY UK / HBO
"Чарнобыль" — сумесны праект HBO і Sky Television. У ім распавядаецца гісторыя Чарнобыльскай трагедыі, пасля якой тэрыторыі Беларусі, Украіны, Расіі і некаторых іншых еўрапейскіх краін сутыкаюцца з рацыяцыяй. Савецкі урад прызначае кіраўніком адмысловай камісіі па пытаннях аварыі намесніка старшыні Саўміна СССР Барыса Шчарбіну. Паралельна сваю ўласнае раследванне аварыі праводзіць фізік-ядзершчык Улляна Хамюк.

Крэйг Мазін пачаў працаваць над сцэнаром 5 гадоў таму, перачытаўшы шэраг кніг і артыкулаў і паглядзеўшы дакументальныя фільмы пра чарнобыльскую трагедыю. Але галоўнай крыніцай натхнення і інфармацыі Мазін называе “Чарнобыльскую малітву” Святланы Алексіевіч. Сцэнарыст кажа, што героі кнігі дапамаглі яму распавесці гісторыю тых дзён шчыра і цікава.

“Цяпер гэтая гісторыя нават важнейшая для ўсіх, таму што зараз ідзе глабальная вайна з праўдай. Гісторыя Чарнобыля — гэта гісторыя таго, што адбываецца, калі мы падманваем, калі ігнаруем праўду; калі ўлада робіць выгляд, што праўда не з'яўляецца праўдзівай. Але праўда — гэта праўда, і рана ці позна мы заплацім. Заплацяць не тыя, хто пры ўладзе, а звычайныя людзі”, — мяркуе Мазін.

Па панядзелках да 3 чэрвеня: тэлеканал НВО пачаў паказ міні-серыяла “Чарнобыль”
Пажарны Васіль Ігнаценка (Адам Нагаіціс) атрымаў смяротную дозу радыяцыю. Гісторыю жыцця і кахання Васіля распавяла Святлане Алексіевіч яго жонка Людміла / кадр з фільма / SKY UK / HBO
Па панядзелках да 3 чэрвеня: тэлеканал НВО пачаў паказ міні-серыяла “Чарнобыль”
кадр з фільма / SKY UK / HBO
Па панядзелках да 3 чэрвеня: тэлеканал НВО пачаў паказ міні-серыяла “Чарнобыль”
Барысу Шчарбіну (Стэлан Скарсгард) давялося абіраць паміж дзяржавай і праўдай / кадр з фільма / SKY UK / HBO

Рэжысёрам стужкі выступіў Юхан Рэнк, якога свет ведае як стваральніка кліпаў Мадонны, Б’ёнсе, Робі Уільямса і рэжысёра “Вікінгаў”, “Хлапечніка”, “Без пачуццяў”. У серыяле занятыя сусветна вядомыя акцёры Стэлан Скарсгаард, Эмілі Уотсан, Джошуа Лісі, Філіп Беранціні і іншыя.

Фільм здымаўся ў Вільні, Каўнасе і Кіеве. Наступныя серыі глядзіце 13, 20, 27 траўня і 3 чэрвеня. Першая серыя дасяжная тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі