Пабочныя асобы з'явіліся на месцы смерці Бябеніна раней за праваахоўнікаў

Пра смерць Алега Бябеніна праваахоўныя органы былі паінфармаваныя не адразу. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна. Менавіта гэтая пракуратура цяпер праводзіць праверку па факце смерці журналіста. Па словах Калінінай, першымі пра тое, што Бябенін знойдзены мёртвым, даведаліся пабочныя асобы. Яны і знаходзіліся на яго дачы ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна, калі на месца здарэння прыбылі прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Ніякіх іншых падрабязнасцяў расследавання акалічнасцяў смерці журналіста пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, што паводле афіцыйна агучанай версіі журналіст скончыў жыццё самагубствам. Калегі ў гэтым сумняваюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі