Пачаліся праблемы з працай Telegram
Аплікацыя Telegram / Shutterstock
У працы Telegram пачаліся збоі. Шмат паведамленняў пра праблемы з аплікацыяй з Расіі, ёсць ужо і з Беларусі. Пакуль не зразумела, ці гэта праблема самога тэлеграм, ці яго спрабуюць “запаволіць” праз сітуацыю з “мяцяжом” Прыгожына.
Другі варыянт цалкам магчымы. Бо уначы Раскамнагляд пачаў блакіроўку навінавых сэрвісаў Google — хутчэй за ўсё, каб спыніць распаўсюд інфармацыі пра “вагнэраўцаў”.
Дарэчы, у "гугл-ньюс" вы можаце таксама падпісацца на Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.