Пачаўся фестываль беларуcкага кіно Bulbamovie
З 19-20 кастрычніка ў Варшаве праходзіць III фестываль Беларускага кіно.
У праграме фэсту: майстар класы, паказ конкурсных фільмаў, калектыўнае спажыванне бульбы, абвяшчэнне пераможцаў конкурснай часткі і ўручэнне статуэтак, канцэрт гуртоў AKUTE і NO LOGO і шмат іншага.
У конкурснай частцы фестывалю прымаюць удзел 16 фільмаў. Яны змагацца за наступныя узнагароды: залатая бульба (2500 злотых), срэбная бульба (1500 злотых), бронзавая бульба (1000 злотых).
Таксама сёлета гледачы будуць мець выключную магчымасць выбраць найлепшы фільм у катэгорыі “Узнагарода публікі”.