Пацыентаў адвучаць рабіць падарункі беларускім лекарам
У Беларусі пацыентаў адвучаць рабіць падарункі медыкам на знак удзячнасці. Мінздароўя плануе зрабіць захады, скіраваныя на ўсталяванне большага ўзаемаразумення паміж медыкамі і пацыентамі, бо матэрыяльнае ўзнагароджанне супярэчыць прафесійнай медыцынскай этыцы.
Як піша sb.by, эксперты глядзяць на гэтую норму па-рознаму. Адны мяркуюць, што прэзенты лекарам у выглядзе цукерак або алкаголю ўвогуле трэба забараніць, але пры гэтым медыцынская ўстанова павінна асобна прэміраваць супрацоўнікаў, пра якіх пацыенты пакідаюць добрыя водгукі. Іншыя мяркуюць, што нельга забараняць дробныя падарункі, якія медыкі не вымагалі ў пацыентаў, бо гэта можа быць сапраўднай праявай чалавечай удзячнасці.
Новыя падыходы ва ўзаемадзеянні з пацыентамі будуць прапісаныя ў свежай рэдакцыі пастановы аб нормах медыцынскай этыкі і дыенталогіі.