Пацыентаў лякарні ў Рагачове прымушаюць галасаваць на выбарах
Рагачоўская ЦРБ
У Рагачове адміністрацыя бальніцы, дзе размяшчаецца закрыты ўчастак для галасавання, запатрабавала ад пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні, абавязковага галасавання. Тым, хто адмаўляецца — прыгразілі выпіскай са стацыянара і іншымі праблемамі.
Такая сітуацыя адбылася ў Рагачоўскай ЦРБ. Абураная пацыентка напісала ў чат Рагачоўскага райвыканкама ў суботу перад апошнім днём галасавання, паведамляе @flagshtok. На ціск паскардзілася жыхарка Рагачоўскага раёна, якая не мае беларускага грамадзянства:
"Калі я не хачу і не грамадзянін РБ, чаму мяне прымушаюць галасаваць прымусова!!! Пагражаючы тым, што выпішуць са шпіталя...".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.