Пад Івацэвічамі сутыкнуліся інтарэсы выратавальнікаў і камерсантаў

Неардынарнае здарэнне адбылося ў вёсцы Пагор’е ў Івацэвіцкім раёне. На ферме мясцовага сельгаскааператыву спрабавалі зважыць каня, але праваліўся драўляны насціл вагаў і жывёла апынулася ў яме глыбінёй каля метра, пры гэтым конь заваліўся на спіну.
Як паведамляе газета "Івацэвіцкі веснік", загадчыца фермы не толькі выклікала выратавальнікаў з Быценя, але і прыватнікаў, якія вядуць у раёне закуп мяса хатніх жывёл — верагодна, яна сумнявалася ў станоўчым зыходзе гэтага здарэння. Першымі на месца здарэння прыбылі выратавальнікі. Паколькі падабрацца да жывёліны было немагчыма, то было прынята рашэнне разабраць уручную цагляную кладку сцен яміны. Каб конь паводзіў сябе больш-менш спакойна, яго перыядычна аблівалі вадой.

Праўда, прыехаўшыя камерсанты ўсё ж настойвалі на тым, што лепей хутчэй дарэзаць жывёлу і дастаць ужо кавалкі мясной тушы. Аднак, калі сцены ямы былі разабраны, конь з дапамогай выратавальнікаў падняўся на ногі і самастойна пайшоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі