Пад Курганам Славы адбылася смяротная аўтааварыя (фота)
![Пад Курганам Славы адбылася смяротная аўтааварыя (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kurhan-2906-7.jpg.webp?itok=C7BP94ze)
У Смалявіцкім раёне каля Кургана Славы адбылося лабавое сутыкненне мікрааўтобуса-маршруткі і легкавой машыны. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Па яе словах, кіроўца аўтамабіля "Фольксваген" выехаў на сустрэчную паласу, дзе і сутыкнуўся з мікрааўтобусам. У выніку ДТЗ 35-гадовы кіроўца "Фольксвагена" загінуў. Кіроўца і пяць пасажыраў маршруткі былі шпіталізаваныя з разнастайнымі траўмамі.
Як удакладняе сайт abw.by, паводле папярэдніх звестак, загінулы мужчына — ураджэнец Жодзіна.
На фота відаць, што ад удару легкавік ператварыўся ў кучу металалома. Мікрааўтобус пры ДТЗ вылецеў у кювет.
На месцы здарэння працуюць следчыя Смалявіцкага райаддзела разам з супрацоўнікамі ДАІ і спецыялістамі Дзяржкамітэта следчых экспертызаў.
![Пад Курганам Славы адбылася смяротная аўтааварыя (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/kurhan-2906-1.jpg)
![Пад Курганам Славы адбылася смяротная аўтааварыя (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/kurhan-2906-2.jpg)
![Пад Курганам Славы адбылася смяротная аўтааварыя (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/kurhan-2906-3.jpg)
![Пад Курганам Славы адбылася смяротная аўтааварыя (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/kurhan-2906-4.jpg)
![Пад Курганам Славы адбылася смяротная аўтааварыя (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/kurhan-2906-5.jpg)
![Пад Курганам Славы адбылася смяротная аўтааварыя (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/kurhan-2906-6.jpg)
![Пад Курганам Славы адбылася смяротная аўтааварыя (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/kurhan-2906-7.jpg)