У ДТЗ у Мінскай вобласці загінула дзяўчынка-падлетак

Наступствы ДТЗ

Наступствы ДТЗ / УГАИ Минской области

Дзяўчынка-падлетак загінула ў выніку ДТЗ, якое адбылося напярэдадні вечарам у Мінскай вобласці. На аўтадарозе Жодзіна — Дзяніскі сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі. Дзяўчынцы было 14 гадоў.

Падрабязнасці аварыі расказалі ў ДАІ. Кіроўца AUDI A6 на скрыжаванні не саступіў дарогу і сутыкнуўся з аўтамабілем FORD MONDEO. Пасажыры MONDEO — 52-гадовая жанчына і дзяўчынка-падлетак — атрымалі траўмы. Іх забралі ў бальніцу. Дзяўчынку медыкі выратаваць так і не змаглі.

В ДТП в Минской области погибла девочка-подросток
Аварыя адбылася на скрыжаванні, адзін з кіроўцаў не саступіў дарогі / УДАІ Мінскай вобласці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі