Клікаў сяброў купацца, але паехаў адзін — у Кобрынскім раёне патануў хлопчык
Вадаём, у якім патануў хлопчык, не быў прызначаны для купання
У вёсцы Магдалін Кобрынскага раёна напярэдадні вечарам патануў 9-гадовы хлопчык. Паехаць выкупацца ён прапаноўваў і сябрам, але тыя адмовіліся. У выніку паехаў адзін. Праз пару гадзінаў сябры знайшлі яго ровар і рэчы на беразе вадаёма. Паведамілі пра гэта старэйшаму брату.
Цела хлопчыка з вады дасталі вадалазы мясцовага РАНС. Следчыя вызначылі, што купацца ў гэтым штучным вадаёме было нельга — ён не прызначаны для купання. Акрамя таго, 9-гадовы хлопец не ўмеў плаваць.
Паводле звестак на сярэдзіну чэрвеня, у Беларусі з пачатку года патанулі 165 чалавек. З іх 10 — гэта няпоўнагадовыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.