Пад Луганскам загінуў расійскі журналіст Ігар Карнялюк
Ён працаваў карэспандэнтам Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі.
У сваім апошнім сюжэце Ігар Карнялюк распавядаў пра "сотні загінулых мірных жыхароў" ды пра тое, што Луганску пагражае "зачыстка" з боку ўкраінскіх сілавікоў. Неўзабаве ён трапіў пад мінамётны абстрэл у пасёлку Мірны пад Луганскам. Міна разарвалася каля групы расійскіх журналістаў.
Ігар Карнялюк атрымаў цяжкія раненні і памёр на аперацыйным стале ў Луганску, інфармуе РІА "Новости".