Пад Мінскам будуецца дом для мільярдэра Пефціева (фота)

І гэта — без уліку ўнутранага і навакольнага аздаблення. Не выключана, што  пад канец працы кошт павялічыцца ўдвая.



Як паведамляе Радыё "Свабода", дом аднаго з самых заможных і ўплывовых бізнэсоўцаў Уладзіміра Пефціева будуецца ў Раўбічах пад Мінскам.



Вонкава дом прэміум-класа для мільярдэра ўжо гатовы. Цяпер бетонам заліваецца аўтаномная пад’язная дарога, завозіцца мэбля і абсталяванне. На тэрыторыі арганізоўваюцца зялёныя пасадкі з туі ды іншай падобнай флоры.



Будынак стылізаваны пад швейцарскае шале, але туды ўкліньваюцца элемэнты ў стылі хай-тэк. Увасабленнем задумаў займаюцца спецыялісты з Латвіі. Прыблізная плошча аб’екта — каля 2 тысяч квадратных метраў. За шкляной сцяной — стацыянарны басейн. Ёсць таксама месца для зімовага саду. Асобна стаіць гасцявы домік з лазняй.



Нагадаем, што заходнія мэдыі называюць Пефціева "кашальком сям’і Лукашэнкаў". У чэрвені 2011 году ён першы з беларускіх бізнэсоўцаў трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Яму забаранілі ўезд у Еўрасаюз. Таксама замарозілі актывы трох вядучых кампаніяў Пефціева — "Бэлтэхкэспарт", "БТ Тэлекамунікацыі" і "Спорт Пары". Сёлета санкцыі з "Белтэхэкспарту" былі знятыя.


Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі