Пад Мінскам загарэўся палігон бытавых адкідаў

Пад вечар 11 красавіка на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адкідаў пачаўся пажар. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар каля 18-й гадзіны. Па іх словах, агонь распаўсюдзіўся на плошчы 200 квадратных метраў. Сам палігон адкідаў, які належыць Мінскай лесапаркавай гаспадарцы, размяшчаецца каля пасёлка Прывольны Мінскага раёна. Яго агульная плошча складае 3 гектары.

Для тушэння пажару былі задзейнічаныя 7 машын і 23 чалавекі. Прычым 2 машыны і 2 чалавекі не былі ратавальнікамі.

Лакалізаваць пажар удалося каля 20-й гадзіны. Зранку 12 красавіка заставаліся асобныя ачагі пажару на плошчы 120 квадратных метраў.

Пацярпелых пры пажары няма. Яго прычына высвятляецца.

Фота — dubrovno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі