Пад Рэчыцай міліцыянты затрымалі гомельскіх актывістаў на "скрадзеным" аўто

Пра гэта праз сацыяльныя сеткі паведамляе Віктар Карняенка.

"Як паведаміў рэгіянальны каардынатар Уладзімір Кацора, па дарозе на канферэнцыю альянсу "За сумленныя і справядлівыя выбары для лепшага жыцця "Талака", затрыманыя дэлегаты Гомельскай вобласці. Падстава — маўляў, аўтамабіль скрадзены, да і трэба было праверыць яго тэхнічны стан", — піша на сваёй старонцы Віктар Карняенка.
Відавочцы ўдакладняюць, што, нібыта, "машына рэчыцкіх супрацоўнікаў ДАІ дагнала машыну гомельскіх актывістаў пасля таго, як яны ўжо ад'ехалі на 20 кіламетраў ад Рэчыцы па светлагорскай трасе".



Канферэнцыя кааліцыі "За сумленныя і справядлівыя выбары для лепшага жыцця" пройдзе 22 верасня ў Мінску.

Фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі