Пад Роўна невядомыя са стрэльбамі паранілі беларускага кіроўцу
Здарэнне адбылося ў ноч на 21 лютага на блокпасце ў вёсцы Гарадзішча.
Мясцовыя жыхары каля аўтазапраўкі правяралі аўтатранспарт. Уначы ў кагосьці здалі нервы і ён пачаў страляць па мікрааўтобусе з беларускімі нумарамі.
Як паведамляюць украінскія СМІ, на мікрааўтобусе ехалі турысты ў Івана-Франкоўскую вобласць. Калі кіроўца з Гомеля пабачыў на дарозе людзей ў масках са зброяй і бітамі ў руках, ён пачаў рух назад. У гэты момант стрэлілі ў лабавое шкло. 28-гадовага параненага беларуса шпіталізавалі, яму зрабілі аперацыю.
"Правы сектар" ў Роўна адмаўляе, што мае дачыненне да інцыдэнту. Апазіцыянеры кажуць, што на аўтазапраўцы, дзе сабраліся ўзброеныя сяляне, "сітуацыя выйшла з-пад кантроля". Сябры "Правага сектару" збіраюцца наведаць беларуса ў лякарні.
У Беларусь вярнуліся турысты, якіх абстралялі ва Украіне
Фота — ria.ru