Пад Віцебскам загарэўся лакаматыў грузавога цягніка

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю на станцыі Княжыцы ў Віцебскім раёне.

Як паведамляе interfax.by са спасылкай на віцебскіх ратавальнікаў, каля гадзіны ночы з'явілася паведамленне, што на станцыі Княжыцы загарэўся цеплавоз грузавога чыгуначнага саставу. У цягніку было 111 вагонаў.

Па звестках ратавальнікаў, пажар пашкодзіў электраправодку рухавіка цеплавоза, а таксама пластыкавае аздабленне машыннага аддзялення. Пацярпелых пры здарэнні не было, як і затрымкі ў руху цягнікоў. Прычына пажару высвятляецца.

Фота — goodfon.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі