Таджыкістан рэкамендуе сваім грамадзянам не наведваць Беларусь
Сцяг Таджыкістана
Таджыкістан рэкамендуе сваім грамадзянам "часова ўстрымацца ад паездак" у Беларусь. Адпаведны зварот з'явіўся на сайце амбасады.
Прычынай гэтага называецца "ўзмацненне жорсткасці ў Рэспубліцы Беларусь рэжыму кантролю ўезду замежных грамадзян праз дзяржаўную мяжу на паветраных пунктах пропуску".
Іншых тлумачэнняў на сайце дыпламатычнага прадстаўніцтва няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.