На Брэстчыне хочуць паставіць памятны знак першаму прэзідэнту Ізраіля
Падчас мастацка-экспертнай рады
Памятны знак у гонар першага прэзідэнта Ізраля хочуць паставіць у Моталі на Брэстчыне, паведамляе тг-канал аблвыканкама.
Хаім Вейцман нарадзіўся менавіта ў гэтым былым мястэчку Іванаўскага раёна. 27 лістапада спаўняецца 150 гадоў з дня яго нараджэння.
Пытанне пра памятны знак абмяркоўвалі 10 верасня на пасяджэнні абласной мастацка-экспертнай рады па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве Брэсцкага аблвыканкама. Кіраваў пасяджэннем намеснік старшыні аблвыканкама Вадзім Краўчук. Чыноўнік заявіў, што ініцыятыву падтрымалі ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры і Іванаўскі райвыканкам.
Навуковец-хімік Хаім Вейцман стаў першым прэзідэнтам дзяржавы Ізраіль у 1948-1952 гадах. Ён нарадзіўся ў Моталі ў 1874 годзе. Калі яму было 11 гадоў, сям'я пераехала ў Пінск. Потым Вейцман выехаў спачатку ў Еўропу, а далей — у Палесціну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.