Пад Віцебскам згарэў грузавік з "небяспечным грузам"

Ратавальнікі на месцы аварыі / t.me/vitebsk_gai/
Ратавальнікі на месцы аварыі / t.me/vitebsk_gai/

Пад Віцебскам згарэў грузавік з "небяспечным грузам 2 і 3 класа". Што менавіта быў за груз, віцебскае ДАІ не ўдакладняе.

Аварыя здарылася ўвечары 25 ліпеня на 15-м кіламетры аўтадарогі Р-20 "Віцебск  Полацк — мяжа з Латвіяй". Аўтацягніком "Scania" з паўпрычэпам "Krone" кіраваў 51-гадовы вадзіцель. У нейкі момант адбылася разгерметызацыя пярэдняга левага кола. Спачатку грузавік выехаў на паласу сустрэчнага руху, пасля з'ехаў у левы кювет, дзе перакуліўся. Машына загарэлася.

Месца аварыі было ачэплена, арганізаваны аб'езд.

Адзначаецца, што ў выніку ДТЗ ніхто з людзей не пацярпеў.

Пад Віцебскам згарэў грузавік з "небяспечным грузам"
Пад Віцебскам згарэў грузавік з "небяспечным грузам"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі