Падаткавікі: Мы не будзем патрабаваць у банкаў усю інфармацыю па крэдытах

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах.



Сёння агенцтва БелаПАН распаўсюдзіла інфармацыю пра запланаваныя папраўкі ў Падатковы кодэкс. Згодна з імі, нібыта, банкі могуць быць абавязаныя даваць падатковай інспецыі інфармацыю пра крэдытаатрымальнікаў і ўладальнікаў дэпазітаў.



Падаткавікі, аднак, кажуць, што прапанаваныя змены закрануць толькі тых, хто падае дэкларацыю пра даходы і маёмасць і пры гэтым у якасці крыніцы сродкаў называе крэдыты банка, адсоткі па ўкладах банка ці грошы, размешчаныя на ўкладах банка.


Цяпер банкі не даюць такую інфармацыю пра крэдытаатрымальнікаў і ўладальнікаў дэпазітаў па запыце падатковых органаў. Яны спасылаюцца на банкаўскую таямніцу, усталяваную заканадаўствам.



Фота — financegoldline.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі