Падазраваных у нападзе на амбасаду Расіі пакінуць за кратамі яшчэ на 3 дні

Сямёра сацыяльных актывістаў, якіх раніцай 3 верасня затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі нападу на амбасаду Расіі ў Мінску, працягваюць заставацца за кратамі. 6 верасня каля 17:00 бацькам затрыманых паведамілі, што маладых людзей будуць трымаць за кратамі яшчэ тры дні — да вечара 9 верасня. У якім стане зараз знаходзіцца раследаванне справы і ў сувязі з чым быў падоўжаны тэрмін затрымання, бацькам не ўдакладнілі.

Нагадаем, на наступны дзень пасля таго, як анархісцкая арганізацыя "Сябры свабоды" узяла на сябе адказнасць за падпал "кактэйлямі Молатава" пасольскага аўтамабіля ля расійскай амбасады ў Мінску, за кратамі апынуліся сямёра сацыяльных актывістаў з Мінска, Бабруйска і Наваполацка:

Валерыя Хоціна;
Сяргей Слюсар;
Ігар Багачак;
Мікалай Дзядок;
Аляксей Жынкяроўскі;
Аляксандр Францкевіч;
Антон Лапцёнак.

Па словах іх сяброў, некаторыя з затрыманых 30 жніўня падчас здзяйснення напада на амбасаду Расіі знаходзіліся па-за межамі беларускай сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі