Падпісаная дамова аб Адзінай рэгіянальнай сістэме СПА Беларусі і Расіі

Дамова аб сумеснай ахове вонкавай мяжы Саюзнай дзяржавы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны Беларусі і Расіі падпісаная ў Маскве. Гэта адбылося па выніках паседжання Вышэйшага Дзяржсавета саюзнай дзяржавы, перадае "Інтэрфакс". Кіраўнікі абедзвюх краінаў далі даручэнне ў рамках Вышэйшага Дзяржсавета распрацаваць і падаць на разгляд пратакол дамовы аб сумеснай ахове вонкавых межаў Саюзнай дзяржавы і Адзінай сістэмы СПА Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, бакі па выніках паседжання падпісалі пратакол пра абмен ратыфікацыйнымі граматамі аб завяршэнні ўнутрыдзяржаўных працэдур наконт дамовы паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян дзвюх дзяржаў на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаваў-удзельніцаў Саюзнай дзяржавы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі