Палітолаг: Думаю, справу супраць Кучмы закрыюць

Прасунулася справа Гангадзэ. Гэта крымінальная справа пра забойства ўкраінскага журналіста Георгія Гангадзэ. Адзін з самых буйных палітычных скандалаў, звязаны з былым прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Шмат хто звязваў забойства з дзейнасцю журналіста, які пісаў пра карупцыю ў кіраўніцтве краіны. Былі нават абнародаваныя аўдыёзапісы размоваў Леаніда Кучмы, у якіх той казаў пра неабходнасць ліквідацыі Гангадзэ. У 2008 тры супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў Украіны былі прызнаныя выканаўцамі і прысуджаныя да турмы. А гэтай вясною Генеральная пракуратура завяла справу на самога Леаніда Кучму па абвінавачанні ў даванні незаконных загадаў, якія прывялі да забойства журналіста. Цяпер былы генерал Аляксей Пукач прызнаўся, што ён уласнаручна забіў Гангадзэ, а Кучма быў заказчыкам.

Еўрарадыё: Чаму менавіта пры Віктары Януковічы адкрылі справу супраць Кучмы?


Аляксей Гарань: Большасць аналітыкаў лічыць, што гэта не мае нічога агульнага з жаданнем аднавіць справядлівасць. Асноўны матыў — адцягнуць увагу ўкраінскай і сусветнай грамадскасці ад справаў супраць лідараў палітычнай апазіцыі, асабліва Цімашэнкі і Луцэнкі. То бок, пачаўшы справу супраць Кучмы, улада як бы кажа: паглядзіце, у нас няма аніякага абіральнага правасуддзя, пра якое кажа Еўрасаюз, у нас перад законам усе роўныя. Але мы разумеем, што насамрэч не ўсе роўныя. Гэта першы момант.

Другі момант: пачынаючы справу супраць Кучмы, улада хацела паказаць, хто ў хаце гаспадар, і падпарадкаваць сабе бізнэс-эліты. У тым ліку зяць Кучмы Пінчук, багаты чалавек, валодае магутнай медыя-імперыяй. То бок гэта своеасаблівы элемент ціску не толькі на Кучму і яго сям’ю, але і нават на бізнэс-эліты, звязаныя з партыяй рэгіёнаў. Вось гэта дзве асноўныя прычыны, чаму пачалася справа Кучмы. Я думаю, цяперашняя ўлада абсалютна не зацікаўленая ў тым, каб на самой справе раскапаць усё, што было. Таму што калі мы прызнаем, што стужкі Мельнічэнкі будуць служыць доказам, то на гэтых стужках фігураваў і цяперашні прэм’ер Азараў і былы губернатар Януковіч і гэтак далей. То бок гэта бумерангам можа адбіцца на самой уладзе.

Як вы лічыце, у якім кірунку далей пойдзе следства?

Аляксей Гарань: У сённяшніх прызнаннях Пукача няма нічога сенсацыйнага. На жаль, у тым, што адбываецца вакол Пукача, зашмат фарсавага, тэатральнага, звязанага з палітычнымі тэхналогіямі. Ён быў арыштаваны яшчэ ў 2003 годзе. Потым яго нечакана выпусцілі. Потым, праз пяць гадоў, яго нечакана знайшлі, прычым момант захопу здымала тэлебачанне. Сёння, заяўляючы пра звязанасць Кучмы з забойствам, ён адначасова заявіў, што журналіст Гангадзэ і журналістка Алёна Прытула, якая з’яўляецца галоўным рэдактарам Украінскай праўды, былі агентамі ЦРУ і яны рыхтавалі змову з мэтай скінуць Кучму. Гэта нагадвае рэпартажы з суседніх краін —пошук следу захада. Гэтая заява — абсалютны маразм.

Насамрэч, я думаю, што ў выніку справу супраць Кучмы закрыюць з-за недахопу доказаў. Мой прагноз такі, што ўсё будзе спісанае на кіраўнікоў міністэрства ўнутраных справаў, якія непасрэдна аддавалі загады, і якіх ужо няма на гэтым свеце. Здаецца, яны скончылі жыццё самагубствам пры загадкавых абставінах. Мне падаецца, што ўлада будзе імкнуцца выкарыстаць гэты працэс.  


Еўрарадыё: Як вы думаеце, ці ведае сам Кучма, што гэта фарс і што трэба проста пачакаць закрыцця справы ?


Аляксей Гарань: Мне падаецца, на гэта ёсць разлік. Пінчук узяў для яго лепшых амерыканскіх адвакатаў. Каб даказаць удзел Кучмы ў забойстве, стужак недастаткова. Паводле ўкраінскага заканадаўства стужкі не з’яўляюцца рэчавым доказам, калі яны здабытыя такім шляхам. Другі момант — паказанні Пукача. Зараз, знаходзячыся пад вартай, ён скажа што заўгодна. Але зноў жа, гэта могуць палічыць недастатковым. З 2001 года мы шмат думалі пра тое, ці мае Кучма дачыненне да забойства. Улічваючы характар Кучмы, складана ўявіць, што ён непасрэдна сказаў: “Забіце гэтага журналіста”. Ён мог сказаць: “Ды закрыйце вы рот гэтаму журналісту”. А доблесная міліцыя прыняла гэта да выканання так, як яна гэта зразумела. Віна Кучмы ў тым, што ён спрабаваў стварыць аўтарытарную сістэму, у якой такое было магчымым.

Еўрарадыё: Як вы лічыце, а ў Януковіча зараз атрымліваецца стварыць аўтарытарную сістэму?


Аляксей Гарань: Глядзіце, у Кучмы не атрымалася. Януковіч зараз спрабаваў пайсці далей за Кучму, то бок, насамрэч, Януковіч зараз атрымаў паўнамоцтвы большыя, чым яны былі ў Кучмы, прычым атрымаў у выніку прамых парушэнняў канстытуцыі, калі называць рэчы сваімі імёнамі. Тое, што Кучма спрабаваў рабіць толькі напрыканцы свайго другога тэрміну, Януковіч пачаў рабіць адразу ж. Аналітыкі лічаць, што небяспека вялікая, але мы бачым зараз, што рэйтынгі партыі ўлады падаюць, у Януковіча шмат праблем.

Падчас святкавання Дня незалежнасці выйшла ў цэнтр горада святкаваць сем тысяч чалавек і ўвесь Кіеў быў перакрыты, што нечувана для Кіева. Гэта азначае, што ўлада баіцца, смяротна баіцца. Я думаю, што сістэма ўлады і адносіны паміж рэгіёнамі, якія балансуюць адзін другога, і тое, што палова насельніцтва Януковіча не ўспрымае — у гэтых умовах стварыць аўтарытарны рэжым складана. У нас будзе выпрабаванне — парламенцкія выбары наступнага года.

Еўрарадыё: На вашу, думку Юлію Цімашэнка ўсё ж пакінуць за кратамі?


Аляксей Гарань: Найлепшы варыянт для Януковіча быў бы — не пачынаць гэтай справы, бо ён прайграе ў кожным варыянце. Калі Цімашэнку вызваляюць — ён прайграе. Калі Цімашэнка застаецца ў вязніцы — усе разумеюць, што гэта палітычна матывавана, і ён таксама прайграе. Таму зараз, на мой погляд, яны проста думаюць, як выйсці з гэтай сітуацыі.

Мне падаецца, што ўлада робіць вельмі шмат памылак, у тым ліку, настройваючы народ супраць сябе, у тым ліку, арыштам Цімашэнкі. Вядома ж, гэтага не варта было рабіць.

Прасунулася справа Гангадзэ. Гэта угалоўная справа пра забойства украінскага журналіста Георгія Гангадзэ. Адзін з самый буйных палітычных скандалаў, звязаны з былым прэзідэнтам украіны Леанідам Кучмам. Шмат хто звязваў забойства з дзейнасцю журналіста, які пісаў пра карупцыю у кіраўніцтве краіны. Былі нават абнародаваныя аўдыёзапісы размоваў Леаніда Кучмы, у якіх той казаў пра неабходнасць ліквідацыі Гангадзе. У 2008 тры супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў Украіны былі прызнаныя выканаўцамі і прыгавораныя да турмы. А гэтай вясною Генеральная пракуратура завяла справу на самаго Леаніда Кучму па абвінавачанні ў даванні незаконных загадаў, якія прывялі да забойства журналіста. Цяпер былы генерал Аляксей Пукач прызнаўся, што ён уласнаручна забіў Гангадзэ, а Кучма быў заказчыкам.

Еўрарадыё: Чаму менавіта пры Віктары Януковічы адкрылі справу супраць Кучмы?


Аляксей Гарань: Большасць аналітыкаў лічыць, што гэта не мае нічога агульнага з жаданнем аднавіць справядлівасць. Асноўны матыў — адцягнуць увагу ўкраінскай і сусветнай грамадскасці ад справаў супраць лідараў палітычнай апазіцыі, асабліва Цімашэнкі і Луцэнкі. То бок, пачаўшы справу супраць Кучмы, улада як бы кажа: паглядзіце, у нас няма аніякага абіральнага правасуддзя, пра якое кажа Еўрасаюз, у нас перад законам усе роўныя. Але мы разумеем, што насамрэч не ўсе роўныя. Гэта першы момант.

Другі момант: пачынаючы справу супраць Кучмы, улада хацела паказаць, хто ў хаце гаспадар, і падпарадкаваць сабе бізнэс-эліты. У тым ліку зяць Кучмы Пінчук, багаты чалавек, валодае магутнай медыя-імперыяй. То бок гэта своеасаблівы элемент ціску не толькі на Кучму і яго сям’ю, але і нават на бізнэс-эліты, звязаныя з партыяй рэгіёнаў. Вось гэта дзве асноўныя прычыны, чаму пачалася справа Кучмы. Я думаю, цяперашняя ўлада абсалютна не зацікаўленая ў тым, каб на самой справе раскапаць усё, што было. Таму што калі мы прызнаем, што стужкі Мельнічэнкі будуць служыць доказам, то на гэтых стужках фігураваў і цяперашні прэм’ер Азараў і былы губернатар Януковіч і гэтак далей. То бок гэта бумерангам можа адбіцца на самой уладзе.

Як вы лічыце, у якім кірунку далей пойдзе следства?

Аляксей Гарань: У сённяшніх прызнаннях Пукача няма нічога сенсацыйнага. На жаль, у тым, што адбываецца вакол Пукача, зашмат фарсавага, тэатральнага, звязанага з палітычнымі тэхналогіямі. Ён быў арыштаваны яшчэ ў 2003 годзе. Потым яго нечакана выпусцілі. Потым, праз пяць гадоў, яго нечакана знайшлі, прычым момант захопу здымала тэлебачанне. Сёння, заяўляючы пра звязанасць Кучмы з забойствам, ён адначасова заявіў, што журналіст Гангадзэ і журналістка Алёна Прытула, якая з’яўляецца галоўным рэдактарам Украінскай праўды, былі агентамі ЦРУ і яны рыхтавалі змову з мэтай скінуць Кучму. Гэта нагадвае рэпартажы з суседніх краін —пошук следу захада. Гэтая заява — абсалютны маразм.

Насамрэч, я думаю, што ў выніку справу супраць Кучмы закрыюць з-за недахопу ўлік. Мой прагноз такі, што ўсё будзе спісанае на кіраўнікоў міністэрства ўнутраных справаў, якія непасрэдна аддавалі загады, і якіх ужо няма на гэтым свеце. Здаецца, яны скончылі жыццё самагубствам пры загадкавых абставінах. Мне падаецца, што ўлада будзе імкнуцца выкарыстаць гэты працэс.  


Еўрарадыё: Як вы думаеце, ці ведае сам Кучма, што гэта фарс і што трэба проста пачакаць закрыцця справы ?


Аляксей Гарань: Мне падаецца, на гэта ёсць разлік. Пінчук узяў для яго лепшых амерыканскіх адвакатаў. Каб даказаць удзел Кучмы у забойстве, стужак недастаткова. Паводле украінскага заканадаўства стужкі не з’яўляюцца рэчавым доказам, калі яны здабытыя такім шляхам. Другі момант – паказанні Пукача. Зараз, знаходзячыся пад вартай, ён скажа што заўгодна. Але зноў жа, гэта могуць палічыць недастатковым. З 2001 года мы шмат думалі пра тое, ці мае Кучма дачыненне да забойства. Улічваючы характар Кучмы, складана ўявіць, што ён непасрэдна сказаў: “Забіце гэтага журналіста”. Ён мог сказаць: “Ды закрыйце вы рот гэтаму журналісту”. А доблесная міліцыя прыняла гэта да выканання так, як яна гэта зразумела. Віна Кучмы ў тым, што ён спрабаваў стварыць аўтарытарную сістэму, у якой такое было магчымым.

Еўрарадыё: Як вы лічыце, а ў Януковіча зараз атрымліваецца стварыць аўтарытарную сістэму?


Аляксей Гарань: Глядзіце, у Кучмы не атрымалася. Януковіч зараз спрабаваў пайсці далей за Кучму, то бок, насамрэч, Януковіч зараз атрымаў паўнамоцтвы большыя, чым яны былі ў Кучмы, прычым атрымаў у выніку прамых парушэнняў канстытуцыі, калі называць рэчы сваімі імёнамі. Тое, што Кучма спрабаваў рабіць толькі напрыканцы свайго другога тэрміну, Януковіч пачаў рабіць адразу ж. Аналітыкі лічаць, што небяспека вялікая, але мы бачым зараз, што рэйтынгі партыі ўлады падаюць, у Януковіча шмат праблем.

Падчас святкавання Дня незалежнасці выйшла ў цэнтр горада святкаваць сем тысяч чалавек і ўвесь Кіеў быў перакрыты, што нечувана для Кіева. Гэта азначае, што ўлада баіцца, смяротна баіцца. Я думаю, што сістэма ўлады і адносіны паміж рэгіёнамі, якія балансуюць адзін другога, і тое, што палова насельніцтва Януковіча не ўспрымае — у гэтых умовах стварыць аўтарытарны рэжым складана. У нас будзе выпрабаванне — парламенцкія выбары наступнага года.

Еўрарадыё: На вашу, думку Юлію Цімашэнка ўсё ж пакінуць за кратамі?


Аляксей Гарань: Найлепшы варыянт для Януковіча быў бы — не пачынаць гэтай справы, бо ён прайграе ў кожным варыянце. Калі Цімашэнку вызваляюць – ён прайграе. Калі Цімашэнка застаецца ў вязніцы – усе разумеюць, што гэта палітычна матывавана, і ён таксама прайграе. Таму зараз, на мой погляд, яны проста думаюць, як выйсці з гэтай сітуацыі.

Мне падаецца, што ўлада робіць вельмі шмат памылак, у тым ліку, настройваючы народ супраць сябе, у тым ліку, арыштам Цімашэнкі. Вядома ж, гэтага не варта было рабіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі