Палітолагі Літвы не вераць словам Саакашвілі, што Расія анэксуе Беларусь

Палітолагі Літвы не вераць словам Саакашвілі, што Расія анэксуе Беларусь

Заявы Міхаіла Саакашвілі, што Расія рыхтуецаа да анэксіі Беларусі, не пацвярджаюцца доказамі. Пра такія каментары літоўскіх палітолагаў піша ru.delfi.lt.

Як распавядала Еўрарадыё, падчас візіту ў Літву Саакашвілі заявіў, быццам Расія можа скарыстацца вучэннямі "Захад-2017" і анэксаваць Беларусь. 

Дырэктар Інстытута міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта Рамунас Вільпішаўскас паставіўся да гэтых словаў скептычна. Ён звярнуў увагу на тое, што апошнім часам Расія імкнулася да збліжэння з ЗША. "Вельмі сумнеўна, што выгада ад анэксіі Беларусі для кіруючых колаў Расіі перавысіць шкоду, які прычыніць такое дзеянне на міжнароднай арэне", — зрабіў выснову Вільпішаўскас.

Ён дадаў, што папярэджанне, агучанае Саакашвілі, ужо гучала ў тыя часы, калі толькі стала вядома пра беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні. На думку палітолага, частка расійскіх войскаў можа проста застацца ў Беларусі пасля вучэнняў.

На думку выкладчыка гэтага ж інстытута Лаўрынаса Ёнавічуса, Саакашвілі не прывёў ніводнаго аргументу на карысць свайго меркавання. "Так, можна думаць, што Расія зацікаўленая мець паўнавартасную ваенную базу на тэрыторыі Беларусі, але яна сапраўды гэтаксама зацікаўленая не страціць апошняга саюзніка на Заходнім фронце", — патлумачыў эксперт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі